zhauneryk: (Default)
zhauneryk ([personal profile] zhauneryk) wrote2014-09-03 12:56 pm

Замалёўка з дзіцячага фронту...

А ў гэты час у маім родным горадзе...

Оригинал взят у [livejournal.com profile] volny_licwin в Замалёўка з дзіцячага фронту...
Хлопчыкі на раскапаным трубаправодзе гуляюць у вайну. Дзьве брыгады б'юцца кіямі, абкладзенымі картонам (кшталту для бяспекі). І вось большая брыгада кідаецца ў атаку з крыкамі "За Расію!" пачынаецца махач. Тых што "за Украіну" меней, але яны не саступаюць. У рэшце рэшт лідэр "расейцаў" атрымлівае кіем па жываце і пачынае лаяцца. Бойка спыняецца і пачынаецца выясненне.
-- Ты мяне па жываце стукнуў! - абураецца "расеец"
-- А ты мяне па галаве! - адказвае "украінец"
-- А па галаве можна, а па жываце нельга! - даводзіць "расеец"
-- Не, па галаве горш... - пераконвае "ўкраінец".
У рэшце рэшт спрэчка не прыводзіць ані да якіх станоўчх вынікаў і вайна на раскапаным трубаправодзе працягваецца са свежым імпэтам. Вось такія гульні ў дзетак у Лідзе-беларускай.

[identity profile] lidka4t.livejournal.com 2014-09-03 10:45 am (UTC)(link)
Як ў жыцці - расейцы мухлюют.

[identity profile] zhauneryk.livejournal.com 2014-09-03 11:55 am (UTC)(link)
Не мухлююць, а "карыстаюцца дыпламатычными сродками уплыву")))))

[identity profile] lidka4t.livejournal.com 2014-09-03 03:45 pm (UTC)(link)
Угу - дэмагогія гэта яшчэ называецца (другі варыянт - няцэнзурны).

[identity profile] zhauneryk.livejournal.com 2014-09-04 10:33 am (UTC)(link)
Во-во! Яны ж ня ведаюць, што словы сутнасці не мяняюць)

[identity profile] lidka4t.livejournal.com 2014-09-04 01:51 pm (UTC)(link)
Хто - дзеці ці руссо діпломато?

[identity profile] zhauneryk.livejournal.com 2014-09-05 08:02 pm (UTC)(link)
Дзеці - яшчэ, "дыпламаты" - ужо(нажаль).