zhauneryk: (Default)
А ў гэты час у маім родным горадзе...

Оригинал взят у [livejournal.com profile] volny_licwin в Замалёўка з дзіцячага фронту...
Хлопчыкі на раскапаным трубаправодзе гуляюць у вайну. Дзьве брыгады б'юцца кіямі, абкладзенымі картонам (кшталту для бяспекі). І вось большая брыгада кідаецца ў атаку з крыкамі "За Расію!" пачынаецца махач. Тых што "за Украіну" меней, але яны не саступаюць. У рэшце рэшт лідэр "расейцаў" атрымлівае кіем па жываце і пачынае лаяцца. Бойка спыняецца і пачынаецца выясненне.
-- Ты мяне па жываце стукнуў! - абураецца "расеец"
-- А ты мяне па галаве! - адказвае "украінец"
-- А па галаве можна, а па жываце нельга! - даводзіць "расеец"
-- Не, па галаве горш... - пераконвае "ўкраінец".
У рэшце рэшт спрэчка не прыводзіць ані да якіх станоўчх вынікаў і вайна на раскапаным трубаправодзе працягваецца са свежым імпэтам. Вось такія гульні ў дзетак у Лідзе-беларускай.

Profile

zhauneryk: (Default)
zhauneryk

November 2022

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated May. 24th, 2025 01:50 pm
Powered by Dreamwidth Studios